Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.05.2022

Не пакідайце дзяцей адных!

  У рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" работнікі Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях арганізавалі пазнавальнае прафілактычнае мерапрыемства для навучэнцаў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа".

  Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве і актыўна адказвалі на пытанні работніка МНС.

 З рабятамі абмеркавалі пытанні бяспекі ў летні перыяд, узгадалі правілы паводзін на вадаёмах і пры наведванні лясоў, пералічылі небяспечныя месцы для гульняў.

 Вучням былі прадэманстраваны серыі мультфільма "Чароўная кніга МНС", пасля прагляду якіх была праведзена тэматычная віктарына. Самыя смелыя рабяты змаглі праверыць свае веды з дапамогай дэдуктыўнай анлайн-гульні «Крокі выратавання».

 Навучальныя мультфільмы на супрацьпажарную тэматыку і інфармацыйныя буклеты дапамаглі навучэнцам з лёгкасцю засвоіць атрыманую інфармацыю.

 За мінулы перыяд 2022 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна здарылася 14 пажараў, адзін чалавек загінуў. З мэтай папярэджання пажараў ад дзіцячага свавольства МНС нагадвае: неабходна тлумачыць сваім дзецям, што свавольства з агнём, падпалы сухой травы, развядзенне вогнішчаў, могуць прывесці не толькі да нанясення шкоды прыроднаму асяроддзю, але і небяспечныя для іх саміх. Пачніце простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі зараз, выкарыстоўваючы раздзел «МНС бацькам і педагогам» на сайце 112.by.