Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.05.2022

Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне

  19 мая 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" прайшла інфармацыйная гадзіна ў 9 класе на тэму "Вынікі і ўрокі вайны. Памяць аб вайне".
  Былі актуалізаваны веды аб наступствах вайны для СССР і Беларусі, разгледжаны пытанні аб устанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
  Дзевяцікласнік вызначыў прычыны перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне: моц Чырвонай Арміі, вопыт камандзіраў, патрыятызм народа і высокі маральны дух воінаў, інш.
  Вучань з настаўнікам разглядзелі помнікі вайны ў СССР і Еўропе: Курган Славы, Мемарыяльны комплекс "Хатынь", Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць" і іншыя.
  Вучань зрабіў выснову, што увекавечванне памяці аб Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнах патрэбна для таго, каб людзі не паўтаралі памылак мінулага.