Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.05.2022

Дзень здароўя

  У субботу, 14 мая, прайшоў Дзень здароўя "Наперад да рэкордаў". Вучні спаборнічалі ў бегу, скачках у даўжыню, кіданні мяча на далёкасць. Сярод хлопчыкаў у кіданні мяча на далёкасць першынства атрымаў Захарчэня Мікіта, сярод дзяўчынак - Васько Вольга. У скачках у даўжыню сярод хлопчыкаў перамогу атрымаў Захарчэня Елісей, а сярод дзяўчынак першае месца заняла Кандраценя Ганна. У бегу сярод хлопчыкаў быў хутчэйшым Савеня Раман, а сярод дзяўчынак - Захарчэня Мілана. 

 Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Сакрэты здароўя”. Рабяты, падарожнічаючы па станцыях “Гігіена”, “Спорт”, “Загартоўванне”, “Харчаванне”, “Актыўны адпачынак”, адказвалі на пытанні і атрымоўвалі за іх балы.

  Пераможцам гульні стаў Захарчэня Марк. Занька Дарына і Булава Софія раздзялілі 2 і 3 месца. Віншуем пераможцаў!