Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.05.2022

Нам гэты свет завешчана берагчы

  Урок Памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы», прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, для вучняў 2-4 класаў прайшоў 5 мая.
  Малодшыя школьнікі даведаліся пра страшныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны, пра подзвіг салдатаў вайны, подзвіг партызан і падпольшчыкаў, тых, хто быў сагнаны ў фашысцкае рабства, закатаваны ў канцлагерах і гета, тых, хто жыў і працаваў у тыле, хто 1418 дзён і начэй уносіў свой уклад у Перамогу. Тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу магчымасць жыць пад мірным небам, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Па завяршэнні мерапрыемства рабяты пажадалі ўсім людзям планеты Зямля мірнага неба над галавой, росквіту і дабрабыту.
  Урок Памяці спрыяў выхаванню ў дзяцей паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага, фарміраванню аб’ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас мерапрыемства вучні пачатковых класаў прыйшлі да высновы, што Памяць аб вайне натхняе чалавецтва да адказнасці за мір на Зямлі.