Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.05.2022

Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў

  5 мая 2022 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" прайшла інфармацыйная гадзіна ў 9 класе на тэму "Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў".
  Былі актуалізаваны веды аб важнейшых аперацыях войск Чырвонай Арміі і яе саюзнікаў у 1944-1945 гг. у Еўропе, разгледжаны пытанні аб адкрыцці другога фронту і вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў Еўропу.
  Дзевяцікласнік вызначыў мэты і ўдзельнікаў Крымскай (Ялцінскай) канферэнцыі, а таксама зрабіў выснову аб тым, што рашэнні канферэнцыі спрыялі ўмацаванню адзінства саюзнікаў і найхутчэйшаму дасягненню перамогі.
  Вучань з настаўнікам абмеркавалі, якія важнейшыя аперацыі ажыццявілі войскі Чырвонай Арміі ў 1944-1945 гг. у Еўропе, якія краіны былі вызваленыя ад германскіх захопнікаў.