Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.05.2022

Велапаход да месца гібелі мірных жыхароў

  З вялікага Дня Перамогі, 9 мая 1945 гады, мінула ўжо 77 гадоў. Наша жыццё мяняецца, але нельга забываць пра тых, дзякуючы каму мы жывём сёння. Дзень Перамогі прынёс нашаму народу мір, а дзецям шчаслівае дзяцінства.
  Таму 2 мая вучні 6 класа разам з класным кіраўніком адправіліся ў велапаход і наведалі месца гібелі мірных жыхароў вёскі. Менавіта там у 1943 былі расстраляны 15 нашых аднавяскоўцаў. Іх целы былі перазахаваны на вясковых могілках, а на месцы гібелі насыпаны курган. Шасцікласнікі ўважліва выслухалі дадзеную гісторыю і ўшанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.