Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

29.04.2022

Нам гэты свет завешчана берагчы

  77 год прайшло з дня Вялікай Перамогі. 28 красавіка на ўроку Памяці «Нам гэты свет завешчана берагчы» 5-7 класы ўспомнілі страшныя старонкі вайны і аддалі даніну памяці, глыбокай павагі і падзякі тым, хто 1418 дзён і начэй уносілі свой уклад у Перамогу.
  Падчас мерапрыемства навучэнцы паспрабавалі адказаць на пытанне, што ж такое патрыятызм, што азначае вайна і подзвіг для кожнага з іх. Дзеці разважалі аб тым, як важна захоўваць памяць аб падзеях і героях Вялікай Айчыннай вайны, тых, хто коштам свайго жыцця абараніў мір на зямлі. Дзеці з гонарам і павагай расказвалі пра сваіх дзядуляў, якія былі ўдзельнікамі ваенных дзеянняў і ўзнагароджаны за свае подзвігі ордэнамі і медалямі. Прысутныя на мерапрыемстве ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
  Рэфлексіяй урока сталі выказванні навучэнцаў аб тым, як важна захоўваць памяць аб страшных старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, і што яны могуць зрабіць для таго, каб захаваць мір і не дапусціць паўтарэння падзей мінулых гадоў.