Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.04.2022

Трагедыя Чарнобыля

26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася буйная аварыя, за якой рушыў услед працяглы выкід у атмасферу вялікай колькасці радыеактыўных рэчываў. Менавіта гэтай аварыі была прысвечана тэматычная інфармацыйная гадзіна "Трагедыя Чарнобыля", якая прайшла 26 красавіка ў 4 класе. Навучэнцам было прапанавана паглядзець дакументальны фільм пра трагедыю. Пасля чаго яны ўдзельнічалі ў абмеркаванні фільма і галоўнага пытання "Ці можна вярнуць жыццё закінутага горада?" У кабінеце была поўная цішыня. Усе ўважліва слухалі аповед класнага кіраўніка аб пачатку аварыі, аб мужнасці ліквідатараў аварыі, яе наступствах. У канцы мерапрыемства ўсе вучні ўшанавалі памяць загінуўшых ліквідатараў хвілінай маўчання. Безумоўна, такія мерапрыемствы спрыяюць грамадзянскаму, патрыятычнаму і маральнаму выхаванню навучэнцаў.