Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.04.2022

Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў

 21 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекту «ШАГ», прайшоў занятак у 9 класе на тэму «Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў».
 Вучань падрабязна азнаёміўся з асноўнымі падзеямі, якія адбываліся на тэрыторыі БССР у канцы 1943 - студзені-жніўні 1944 гг., звязаныя з вызваленнем Беларускай ССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 Старшакласнік атрымаў ўяўленне аб асаблівасцях падрыхтоўкі і правядзення аперацыі "Баграціён" і вызначыў яе ваенна-палітычнае значэнне для далейшага ходу вайны. Таксама ён даведаўся, што першым вызваленым раённым цэнтрам стаў горад Камарын, а першым вызваленым абласным цэнтрам - горад Гомель.
 У канцы мерапрыемства быў зроблены вынік, што партызаны, падпольшчыкі, а таксама мірнае насельніцтва ўнеслі вялікі ўклад у выгнанне ворага з тэрыторыі нашай краіны і ў пасляваеннае аднаўленне дзяржавы.