Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.04.2022

Нам гэты свет завешчана берагчы

  Напярэдадні 77 гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 21 красавіка ў ДУА “Чудзінская СШ” прайшоў Урок Памяці “Нам гэты свет завешчана берагчы” для вучняў 8-9 класаў. На Урок Памяці быў запрошаны старшыня Чудзінскага сельвыканкама Кіцік А.І. Госць расказаў вучням пра тое, які ўклад у агульную перамогу над фашызмам унеслі нашы землякі. На ўроку вучні з хваляваннем апавядалі пра гераічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны: абарону Брэсцкай крэпасці, бітву на Буйніцкім полі, аперацыю “Баграціён”. Асабліва ўзнёсла гучалі словы пра герояў землякоў, якія прайшлі праз гарніла Вялікай Айчыннай вайны. Тых, хто аддаў жыццё за нашу магчымасць жыць пад мірным небам прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання.

  Настаўнік гісторыі Мароз Г.М. адзначыла, што ў нашай краіне шмат робіцца для ўшанавання памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны. Абвяшчэнне 2022 года Годам гістарычнай памяці нагадвае нам, што забываць урокі вайны нельга. Наш абавязак – зберагчы мір, памяць пра герояў, догляд помнікаў, абеліскаў, захараненняў.