Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

21.04.2022

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  21 красавіка ў школе прайшоў адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізвм "У зоне ўвагі ГАІ - двухколавы транспарт". Для вучняў 7 класа прайшло мерапрыемства "Разам - за бяспеку на дарогах" . Падчас мерапрыемства навучэнцы паўтарылі веды аб відах і класіфікацыях дарожных знакаў і дарожнай разметкі, а таксама ўважлівага ўсвядомленага выкарыстання ПДР у паўсядзённым жыцці. На гэтым мерапрыемстве былі разгледжаны сітуацыі, у якіх дарослы веласіпедыст можа ехаць па праезнай частцы, па тратуарах і пешаходных дарожках.
  Вельмі важна граматна і свядома ўмець кіраваць веласіпедам, не ствараючы рознага роду перашкод руху і аварыйных сітуацый, свядома выконваць правілы дарожнага руху. Бо ад гэтага часам залежыць жыццё і здароўе, як самога веласіпедыста, так і людзей, якія апынуліся побач.

 Таксама вучні 5 класа паўтарылі правілы дарожнага руху для веласіпедыстаў і даведаліся пра ўмоўныя сігналы веласіпедыстаў падчас руху, а таксама як павінен быць абсталяваны веласіпед. ПДР вельмі важныя. Ведаць іх павінен кожны дарослы і кожнае дзіця. Не парушайце іх, тады ў нас не будзе няшчасных выпадкаў на дарогах.

 У гэты ж дзень з рабятамі правяла прафілактычную гутарку інспектар ІСН Ганцавіцкага РАУС Кірык К.А.