Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.04.2022

Нам гэты свет завешчана берагчы

  Урок памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы", прысвечаны 77 гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў сёння ў 10-11 класах. На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня сельвыканкама Кіцік А.І., які расказаў рабятам пра гісторыю свята 9 мая.
 Успамінаючы трагічныя старонкі гісторыі, старшакласнікі ўбачылі, якія беды і разбурэнні прыносіць вайна, ацанілі мужнасць і гераізм удзельнікаў партызанскага руху, савецкіх салдат, маштабы генацыду беларускага народа, абмеркавалі неабходнасць гістарычнай памяці-лепшага набыцця цывілізацыі.
 Вучні не толькі слухалі сваіх настаўнікаў аб далёкай і страшнай вайне, але і самі з цікавасцю рыхтавалі выступленні аб сваіх героях-прадзядулях і дзядулях, інфармацыю аб якіх збіралі ў рамках акцыі "Героі маёй сям'і".
 На прыканцы ўрока Памяці ўсе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Урок Памяці спрыяў выхаванню ў дзяцей паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага, фарміраванню аб’ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.