Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.04.2022

Касмічныя далі

  Інтэлектуальны турнір “Касмічныя далі” правялі вучні 11 класа пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Гулевіч С.В. да Дня касманаўтыкі для вучняў 5-7 класаў. Мэта мерапрыемства: пашырыць уяўленні вучняў аб засваенні касмічнай прасторы; пазнаёміць з гісторыяй развіцця касманаўтыкі; выхоўваць пачуццё гонару за сваю Радзіму. Створаны ўмовы для развіцця ўмення супрацоўнічаць адзін з адным, працаваць у групах. Вучні 11 класа падрыхтавалі музычнае суправаджэнне (песні пра космас), мультымедыйную прэзентацыю, відэаролік “Біяграфія Юрыя Гагарына”, падрыхтавалі вершы.
 У другой частцы мерапрыемства вядучы Захарчэня Арцём прапанаваў накіравацца ва ўяўны палёт-падарожжа. Урач Ціхан Мікіта правёў некалькі выпрабаванняў, а іх пераможцы ўвайшлі ў склад каманд “Ракета” і “Лунаход”. За спаборніцтвамі з цэнтра кіравання палётам пільна сочылі суддзі. За правільна выкананыя заданні конкурсаў “Размінка”, “Пабудуй касмічны карабель”,”Крэсла касманаўта”, ”Дакладны разлік”, ”Планеты сонечнай сістэмы”, ”Абед касманаўта” “юныя касманаўты” атрымалі зоркі. Свята закончылася ўручэннем пераможцам грамат і прызоў.