Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2022

Кінаўрокі ў школах свету

  Вучні 5 класа працягваюць рэалізацыю сацыяльнай практыкі ў рамках праекта “Кінаўрокі ў школах свету”. Дзеці разам з класным кіраўніком адправіліся на раку Лань, якая знаходзіцца недалёка ад школы. Узброіўшыся пальчаткамі і мяшкамі для смецця, за невялікі прамежак часу агульнымі намаганнямі навучэнцы прывялі бераг у парадак.

  Вельмі хочацца, каб тыя, хто адпачывае ў гэтых месцах, больш не пакідалі пасля сябе "смеццевых" слядоў. Быць можа, людзі ўбачаць, як тут чыста, і не захочуць раскідваць пасля сябе пустыя бутэлькі, шкляначкі, упакоўкі ад прадуктаў. Мэтай нашай “экалагічнай акцыі "стала не толькі ачыстка берага ракі ад смецця, але і выхаванне экалагічнай культуры, здаровага ладу жыцця, прыцягненне ўвагі жыхароў вёскі да пытанняў экалогіі, беражлівых адносін да прыроды.