Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2022

Правы дзіцяці ў 21 стагоддзі

  З мэтай фарміравання прававой культуры 11 красавіка ў 4 класе быў праведзены класны час «Правы дзіцяці ў 21 стагоддзі». Вучні абмяркоўвалі жыццёвыя сітуацыі, у якія трапляюць знаёмыя дзецям казачныя і літаратурныя героі, чые правы апынуліся парушанымі з пункту гледжання міжнароднага права, для ўсведамлення таго, што непрыемных здарэнняў, якія могуць адбыцца з падлеткам, не злічыць, навучэнцы вучыліся на прыкладах не толькі як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі, напрыклад, калі цябе затрымала міліцыя, але, самае галоўнае, як іх пазбегнуць, жывучы ў ладу з законам. Занятак паказаў вучням, што чалавек, які валодае юрыдычнай інфармацыяй і добра знаёмы з тыповымі мадэлямі паводзінаў у экстрэмальных сітуацыях, мае значна меншы шанец парушыць закон, панесці адказнасць, а галоўнае, зможа абараніць сябе і сваіх блізкіх. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што любы чалавек павінен навучыцца быць упэўненым у сабе, знаходзячы выхад з цяжкага становішча, і задача класнага кіраўніка накіраваць і падказаць падлеткам правільныя шляхі вырашэння заблытаных сітуацый.