Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.04.2022

Дзень здароўя

 Здароўе чалавека - жыццёва важная каштоўнасць. Дзіця павінна навучыцца правільна ставіцца да свайго здароўя, харчавацца, выконваць рэжым дня, развіваць рухальную актыўнасць, загартоўвацца, мець паўнавартасны сон, валодаць гігіенічнымі навыкамі.
Таму 9 красавіка для навучэнцы 2-6 класаў у рамках шостага школьнага дня паўдзельнічалі ў гульні пад назвай "Падарожжа па краіне здароўя". На занятках хлопцы адправіліся ў захапляльнае падарожжа па станцыях "Спартыўная", "Гігіена", "Вітамінка" і "Рэжым дня", дзе даведаліся сакрэты здаровага ладу жыцця. У ходзе падарожжа дзяўчынкі і хлопчыкі адгадвалі загадкі, чыталі вершы, складалі прымаўкі аб здароўі. Дзеці прыйшлі да высновы, што гэтыя сакрэты недастаткова проста ведаць - іх трэба выконваць усё жыццё і толькі тады здароўе і даўгалецце будуць спадарожнікамі жыцця.

 Вучні старэйшых класаў спаборнічалі ў двух узроставых групах па міні-футболу. Трэці і пяты класы спаборнічалі з чацвёртым і шостым, а сёмы і дзявяты з восьмым і дзясятым.

  Сярод вучняў 3-6 класаў перамогу атрымала зборная каманда 3 і 5 класаў. Сярод вучняў 7-10 перамагла зборная каманда 8 і 10 класаў. Віншуем пераможцаў!