Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2022

Правіна. Правапарушэнне. Злачынства

  8 красавіка прайшла гутарка на тэму «Правіна. Правапарушэнне. Злачынства». З навучэнцамі абмяркоўваліся пытанні: якія бываюць злачынствы; што такое правіна; якое пакаранне ідзе за здзейсненыя супрацьзаконныя дзеянні. Падчас гутаркі дзеці даведаліся, што ў нашай дзяржаве, як і любой іншай, існуе асноўны закон, па якім мы жывем. Законы прапісаны ў Канстытуцыі - асноўным законе дзяржавы. Акрамя канстытуцыі існуюць: "Канвенцыя аб правах дзіцяці", "Сямейны кодэкс", "Крымінальны кодэкс", "Працоўны кодэкс", "Грамадзянскі кодэкс". У канцы заняткаў вучні прыйшлі да высновы, што ўсе ўчынкі чалавека вызначаюцца не толькі крымінальным і адміністрацыйным кодэксам, але і кодэксам гонару, сумлення і прыстойнасці.