Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2022

Здаровы Я - здаровая краіна

  У рамках Тыдня здаровага ладу жыцця ў 2 класе быў праведзены круглы стол "Здаровы Я - здаровая краіна". У час мерапрыемства вучні ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку і рэбусы, планавалі свой рэжым дня, распрацоўвалі меню, гулялі ў рухомую гульню. Другакласнікі паступова прыйшлі да высновы, што здаровы лад жыцця - гэта і правільнае харчаванне, і заняткі спортам, і загартоўванне, і адсутнасць шкодных звычак, і станоўчы настрой.