Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2022

Адзіны дзень прафілактыкі правапарушэнняў

 У адзіны дзень прафілактыкі у 5 класе прайшоў занятак, мэтай якога было ўпарадкаваць веды дзяцей аб правапарушэннях, пазнаёміць з відамі правапарушэнняў, фарміраваць уяўленні аб наступствах супрацьпраўных дзеянняў, выхоўваць пачуццё адказнасці за свае ўчынкі.

 На занятку вучні абмяркоўвалі, дзе ў паўсядзённым жыцці яны змогуць рэалізаваць свае правы, абавязкі і за што змогуць панесці адказнасць. Былі агучаныя артыкулы Канстытуцыі РБ, Крымінальнага кодэкса РБ, пашырылі свае веды аб паняццях “дробнае хуліганства”, “крадзеж”, “злачынства”, “пабоі” і дыскусіравалі на тэму адміністрацыйнага правапарушэння, як пазбегнуць правапарушэнняў у будучыні.

 Разгледзелі розныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх вызначылі, ці з'яўляецца гэта адміністрацыйным правапарушэннем, і якое пакаранне за гэта павінна быць.

  У 3 класе прайшла гутарка на тэму “Прафілактыка шкодных звычак”. Шкоднымі лічацца тыя звычкі, якія шкодзяць чалавеку жыць паўнавартасным жыццём. У час гутаркі вучні разважалі аб шкодзе курэння, алкаголю, наркаманіі на малады арганізм.

 Сення прафілактыка шкодных звычак становіцца адной з важнейшых сацыяльных задач грамадства.

 Прадухіліць бяду прасцей, чым потым з ёю змагацца.