Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2022

Беражы здароўе змоладу

  Здароўе – галоўная каштоўнасць у жыцці любога чалавека. Чалавек абавязаны берагчы сваё здароўе змоладу, бо менавіта здаровы чалавек фарміруе моцную нацыю. Таму 7 красавіка ў 6 класе прайшла класная гадзіна пад назвай "Беражы здароўе змоладу". У пачатку мерапрыемства класны кіраўнік прапанаваў навучэнцам прайсці тэст і ацаніць сваё здароўе. На жаль, не ўсё атрымалі станоўчы вынік. Некаторыя вучні паскардзіліся на дрэнны апетыт, хуткую стамляльнасць, выказалі не жаданне займацца фізкультурай ці спортам.
  Падчас класнай гадзіны былі вызначаны асноўныя складнікі здаровага ладу жыцця - гэта правільнае харчаванне, сон, заняткі спортам і адмова ад шкодных звычак. Дзеці праілюстравалі кожны элемент матывуючым плакатам.
  У завяршэнні рабяты выказалі меркаванне, што залог добрага самаадчування і паспяховай вучобы заключаецца ў здаровым ладзе жыцця!