Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2022

ШАГ. Савецкі тыл у гады вайны

  7 красавіка 2022 года ў школе прайшоў адзіны дзень інфармавання "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" для 9 класа на тэму "Савецкі тыл у гады вайны".
Падчас мерапрыемства вучань пазнаёміўся з гераічнай старонкай гісторыі нашай дзяржавы - працоўным подзвігам савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, прааналізаваў дакументы, зрабіў абагульняючыя высновы аб ролі савецкага тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выявіў і асэнсаваў прычыны масавага гераізму працаўнікоў тылу.
  Дзевяцікласнік даведаўся, што савецкі тыл быў маналітным і трывалым на працягу ўсёй вайны. Ён забяспечваў Узброеныя Сілы ўсім неабходным для поўнага разгрому германскага агрэсара.
Вялікая Айчынная вайна паказала сутнасць душы савецкага чалавека, глыбокае пачуццё патрыятызму, каласальную свядомую ахвярнасць. Якую вялізную цану наш народ заплаціў за перамогу ў Другой сусветнай вайне - пра гэта трэба памятаць заўсёды!
Вучань пасля сённяшняга мерапрыемства адчуў, як і чаму прыйшла да нас перамога... Якую цану мы за яе заплацілі.