Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.04.2022

Суд над забруджвальнікамі прыроды

  Забруджванне планеты стала адной з глабальных экалагічных праблем. Зямля ў бядзе! Выратаваць Зямлю, а значыць і саміх сябе, дапаможа любоў да планеты, адказнасць за ўсё, што адбываецца вакол нас. Таму 6 красавіка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" ў 6 класе прайшла класная гадзіна "Суд над забруджвальнікамі прыроды" у форме ралявой гульні. У працэсе дзеці павінны былі зразумець, што кожны з нас мае магчымасць дапамагчы навакольнаму асяроддзю. Рабяты падзяліліся на групы: пракуроры, адвакаты і прысяжныя засядацелі. Пракуроры абвінавачвалі людзей у злачынствах супраць прыроды, адвакаты спрабавалі іх абараніць, а прысяжныя засядацелі прымалі канчатковае рашэнне, а таксама знаходзілі шляхі пазбаўлення ад забруджвання прыроды. Канечне, суддзя вынес грамадству абвінаваўчы прысуд, але ў нас яшчэ ёсць магчымасць усё змяніць.