Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.04.2022

Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міра

6 красавіка — Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міра. Менавіта ў гэты дзень з навучэнцамі 4 класа была праведзена інтэрактыўная пазнавальная гульня, якая садзейнічала выхаванню пачуцця гонару за спартсменаў сваёй краіны, грамадзянскасці, патрыятызму. Вучні падчас гульні выконвалі заданні страшнай чараўніцы Бастынды, якая скрала алімпійскі факел, без якога больш ніколі не запаліцца алімпійскі агонь! Навучэнцы сярод малюнкаў знайшлі талісман гульняў Алімпіяды ў Токіа 2020 і талісман Алімпійскіх зімовых гульняў у Пекіне 2022, расшыфравалі сакрэт лагатыпа, новы алімпійскі дэвіз, з задавальненнем выконвалі ўсе заданні Бастынды. У канцы гульні рабяты атрымалі медалі, якія выбралі самі, ацэньваючы сябе.