Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

31.03.2022

Дзве сястры: Беларусь і Расія

  2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 г. быў падпісаны дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх дзяржаў. Для беларусаў і расіян гэтае свята сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства, увасабляе імкненне нашых народаў разам будаваць сваё жыццё і ствараць будучыню.
  Таму 31 сакавіка для вучняў 6-7 класаў была праведзена віктарына пад назвай "Дзве сястры: Беларусь і Расія". Дзеці пачулі пра гісторыю свята, пра дзяржаўныя сімвалы дзвюх краін, а таксама змаглі даведацца пра агульныя традыцыі і агульную гісторыю нашых народаў. Школьнікі прынялілі актыўны ўдзел у віктарыне. Інтрыга, хто ж будзе пераможцам, цягнулася да самага канца. Заўзятыя ўдзельнікі ў канцы мерапрыемства атрымалі невялічкія прызы.