Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.03.2022

Гульнявая праграма "Вясновы капеж"

  У першы дзень вясновых канікул была арганізавана і праведзена гульнявая праграма "Вясновы капеж" для дзяцей пачатковых класаў. У пачатку мерапрыемства ўдзельнікам было прапанавана некалькі інфармацыйных даведак пра вясновыя прыродныя змены, а таксама займальная прэзентацыя «Птушыныя галасы». Далей рабятам было прапанавана пагуляць. Яны з вялікім задавальненнем і азартам удзельнічалі ва ўсёй гульнях. На працягу ўсяго мерапрыемства захоўвалася вельмі цёплая і прыязная атмасфера. У дзяцей захоўваліся станоўчыя эмоцыі і цікавасць да ўсяго таго, што адбываецца. У завяршэнні мерапрыемства дзеці атрымалі салодкія прызы. У выніку праведзенага мерапрыемства навучэнцы не толькі даведаліся шмат новай і карыснай інфармацыі, але таксама добра правялі час і атрымалі вялікі зарад энергіі для таго, каб паспяхова скончыць навучальны год.