Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.03.2022

Шосты школьны дзень

  26 сакавіка ў школе прайшоў квэст «У свет смачных прафесій». Навучэнцы мелі магчымасць выявіць і прадэманстраваць свае схаваныя таленты і схільнасці. Выконваючы розныя заданні ўдзельнікам неабходна было прымаць рашэнні, рабіць высновы, выконваць дзеянні прафесійнай накіраванасці, што дапамагло пагрузіцца ім у свет прафесій.
У працэсе гульні школьнікі атрымалі новыя веды аб прафесіях, пазнаёміліся са спецыялістамі дадзеных прафесій, а таксама навучыліся прадуктыўна працаваць у камандзе, знаходзіць кампрамісы для дасягнення агульнай мэты.

  У час правядзення «Кірмашу прафесій» вучні малодшых класаў азнаёміліся з працай дарослых, зразумелі, што кожны чалавек павінен стаць сапраўдным спецыялістам сваёй справы. Дзеці расказалі, якія прафесіі ў іх бацькоў і якую ролю яны выконваюць у жыцці грамадства. Майстры сваёй справы не толькі добра і сумленна зарабляюць свае грошы, яны карыстаюцца павагай у людзей.