Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.03.2022

Тыдзень фінансавай граматнасці

   «Вучыся. Зберагай. Зарабляй» пад такім дэвізам праходзіць ва ўстанове адукацыі тыдзень фінансавай граматнасці, мэта якога павысіць узровень інфармаванасці навучэнцаў па пытаннях асабістых фінансаў і развіць навыкі граматнага вырашэння фмнансавых пытанняў.
   У рамках тыдня класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі былі праведзены пазакласныя мерапрыемствы. Вучні пачатковых класаў праглядзелі мультфільмы з серыі “Азбука фінансавай граматнасці”, у якіх героі студыі “Смяшарыкі” растлумачваюць дзецям, як разумна абыходзіцца з грашыма.
  Вучні старэйшых класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны “Снеговик-цифровик”, дзелавой гульні “Усюды грошы”,  “Падарожжа ў мір эканомікі”, дзе даведаліся як пазбягаць фінансавых памылак, кіраваць расходамі і даходамі, даючы правільныя адказы на пытанні.