Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.03.2022

Кінаўрокі ў школах свету

Ва ўстанове адукацыі праходзіць рэалізацыя міжнароднага культурна-гуманітарнага праекта "Кінаўрокі ў школах свету".Мэта праекта - стварэнне інавацыйнай сістэмы маральнага выхавання, якая ахоплівае ўсе прыступкі агульнай адукацыі.

Праект уяўляе сабой серыю дзіцячых кароткаметражных фільмаў выхаваўчага характару аб патрыятызме, справядлівасці, дружбе, мужнасці, гонару і іншых духоўна-маральных паняццях важных для чалавека. Кожны фільм разлічаны на пэўны ўзрост і створаны для фарміравання нейкай адной якасці. Кінаурокі суправаджаюцца абмеркаваннем ініцыятыў школьнікаў і рэалізацыяй грамадска-карысных спраў, прыдуманых дзецьмі. Асноўнай задачай праекта з'яўляецца выхаванне ў школьнікаў унутраных, маральных якасцяў асобы, якія напрамую ўплываюць на вобраз мыслення, фарміраванне аб'ектыўнай ацэнкі ўласных і чужых учынкаў, а таксама іх наступстваў для чалавека, навакольнага асяроддзя, дзяржавы.

21 сакавіка ў рамках праекта вучні 5 класа разам з класным кіраўніком Аўдзеевай М.М. прагледзелі фільм “Дом” (Е. В. Дубровская, Н. М. Родионова, АНО Центр развития интеллектуальных и творческих способностей «Интелрост»), які прысвечаны пытанню фарміравання ў школьнікаў паняцця "калектывізм" як аднаго з базавых якасцяў асобы. Галоўны герой фільма - Кірыл, выхаванец дзіцячага дома, цалкам замкнёны і не таварыскі. І толькі дзякуючы неабыякавасці дарослых, сяброўству, калектыўнай творчасці і працы героі фільма знаходзяць верны шлях да закрытага сэрца падлетка.

Пасля прагляду фільма вучні паспрабавалі адказаць на наступныя пытанні: Як вы лічыце, нашаму класу, нашаму калектыву ўласціва такая якасць як калектывізм? Чаму? Якія цяжкасці, на ваш погляд, ва ўзаемаадносінах ўнутры нашага класа існуюць?

Каб адказаць на гэтыя пытанні дзеці абмеркавалі рысы характару і паводзіны кажнага героя ў фільме “Дом”.

Завяршыўся кінаурок выбарам сацыяльнай практыкі, якая будзе рэалізоўвацца ў ходзе праекта.