Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.03.2022

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

  У суботу 19 сакавіка ў рамках шостага школьнага дня ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" прайшло пазнавальна-гульнявое мерапрыемства "Мая сям'я-мая радасць". Мэтай дадзенага мерапрыемства было ўсталяваць даверныя і партнёрскія адносіны з бацькамі; выхаванне пачуцця любові і прыхільнасці да сваёй сям'і, гонару за сваю сям'ю, павагі да яе традыцый.
  Сям'я – гэта дом. Сям'я – гэта свет, дзе пануюць любоў і адданасць. Гэта радасць і смутак, якія адны на ўсіх. Гэта звычкі і традыцыі. Гэта крэпасць, за сценамі якой могуць панаваць толькі спакой і любоў. Сям'я для кожнага з нас – самае галоўнае, самае важнае ў жыцці.
  Займальныя конкурсы дапамаглі гасцям мерапрыемства ўспомніць прыказкі і прымаўкі пра сям'ю, разабрацца ў роднасных сувязях. Дзецям паведамілі пра значэнне сям'і ў жыцці кожнага чалавека, што сям'я – гэта не толькі мама і тата, але яшчэ бабулі і дзядулі, браты і сёстры, цёткі і дзядзькі. Дзеці сумесна з бацькамі загадвалі жартоўныя загадкі пра сям'ю, яны гулялі ў гульні, складалі радавод сваёй сям’і.
  Мерапрыемства ахутала ўсіх атмасферай шчасця і дабра. Свята падарыла гасцям радасць зносін і добры настрой.
Дык няхай жа любоў доўжыцца вечна, а надвор'е ў дамах заўсёды будзе толькі яснай!

  Для бацькоў вучняў старэйшых класаў была арганізавана гутарка “Роля бацькоў у выхаванні дзяцей”. Сустрэча была праведзена з мэтаю абмеркавання ролі сям'і ў выхаванні дзяцей і распрацоўкi прынцыпаў выхавання сучасных дзяцей. Гутарка прайшла ў форме круглага стала, таксама бацькі прайшлі анкетаванне, падчас якога яны аналізавалі ўласную выхаваўчую дзейнасць, крытычна ацэньвалі яе.
  У выніку мы прыйшлі да высновы, што з сям'і пачынаецца развіццё кожнага з нас. Менавіта сям'я была, ёсць і будзе найважнейшай сферай фарміравання асобы дзіцяці.

 Педагогам сацыяльным у рамках бацькоўскага ўніверсітэта была праведзенна кансультацыя “Як навучыць падлетка быць адказным за свае ўчынкі”.

 Бацькі павінны разумець, што навучанне дзяцей адказнасці патрабуе ад іх шмат часу і намаганняў.

Бацькі павінны:

1. Тлумачыць дзіцяці пазітыўныя і негатыўныя наступствы.

2. Наглядна дэманстраваць прагрэс і дасягненні дзіцяці.

3. Дапамагаць дзіцяці зразумець, што ён ужо вялікі.

4. Даць дзіцяці магчымасць адказваць за свае ўчынкі.

5. Не спяшаць дапамагаць дзіцяці.

6. Дазваляць дзіцяці памагаць вам.

7. Быць узорам для пераймання.

8. Старацца не крытыкаваць дзяцей.

9.Заахвочваць пазітыўную манеру маўлення.