Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

18.03.2022

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

 У рамках рэалізацыі прафілактычнага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" у ДУА "Чудзінская СШ" прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. "Бяспека дзяцей у нашых руках". Менавіта гэтыя словы былі ў цэнтры ўвагі пры правядзенні сходу на тэму "Хачу ці патрэбна? Свабода і дысцыпліна на роўных узроставых ступенях".
  На бацькоўскім сходзе прысутнічаў старэйшы ўчастковы інспектар міліцыі капітан міліцыі Зялёнка А.С., які яшчэ раз напомніў бацькам аб іх адказнасці за жыццё і бяспеку дзяцей, правілах бяспечных паводзін на дарозе, правілах паводзін вучняў у сетцы Інтэрнэт.
Валодзька І.А., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, расказала законным прадстаўнікам аб прафілактычным марафоне "Разам супраць наркотыкаў". Яна звярнула ўвагу на ўстойлівую тэндэнцыю амаладжэння асоб, уцягнутых у незаконны зварот наркотыкаў. Бацькам былі прапанаваны рэкамендацыі, выкананне якіх дапаможа прадухіліць супрацьпраўныя паводзіны дзяцей.