Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.03.2022

Дзіця – галоўны пасажыр

  У рамках Адзінага дня бяспекі дарожнага руху ў 2 класе быў праведзены прафілактычны занятак “Дзіця – галоўны пасажыр”. Спачатку рабяты адгадалі загадкі аб відах транспарту, разгадалі крыжаванку, паглядзелі відэаролік па тэме. Пасля ў ролевай гульні вучні былі пасажырамі, пешаходамі і вадзіцелямі, успомнілі аб важнасці дзіцячых утрымлівальных прыстасаванняў, аб паводзінах у грамадскім транпарце, а самае галоўнае - сфармулявалі правілы на ўсё жыццё, якія трэба выконваць, калі з’яўляешся пасажырам у любым транспарце.

  Вучні 5 класа з вялікім задавальненнем гулялі ў гульні: лато "Дарожныя знакі", «Можна - нельга», «Назаві транспарт», «Пешаходы і вадзіцелі», «Чырвоны, жоўты, зялёны». Карыснай і пазнавальнай стала тэматычная гутарка аб правілах дарожнага руху. Класны кіраўнік напомніла вучням, што кожны ўдзельнік дарожнага руху, і дарослы, і дзіця, абавязаны выконваць устаноўленыя правілы. Дзеці засвоілі неабходныя прадстаўленні, уменні і навыкі бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах.