Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.03.2022

Экскурсія ў Цэнтр бяспекі МНС Столінскага раёна

  16 сакавіка вучні 5-6 класаў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" ў рамках адукацыйнай экскурсіі наведалі Цэнтр бяспекі МНС Столінскага раёна. Дзейнасць цэнтра арыентавана на навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і сучаснага абсталявання шляхам віртуальнага пагружэння ў асяроддзе, якое імітуе надзвычайныя сітуацыі, што дасць магчымасць адпрацаваць дзеянні не толькі тэарэтычна, але і практычна.
 Дзеці пазаймаліся на трэнажорах, адпрацавалі розныя экстрэмальныя сітуацыі, якія могуць здарыцца ў жыцці. Таксама рабяты даведаліся, як трэба выклікаць службу выратавання, а некаторыя і паспрабавалі гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных тэлефонаў.
 Непадробнае захапленне выклікаў у школьнікаў навальнічны калідор і задымлены лабірынт, па якім прайсці змог кожны.
З дапамогай гэтых практычных заняткаў дзеці дакладна запамяталі, як патрэбна дзейнічаць у экстрэмальных сітуацыях.