Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.03.2022

Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь

  Для кожнай дзяржавы найважнейшымі, асноватворнымі святамі з'яўляюцца Дзень Незалежнасці і Дзень Канстытуцыі. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначаецца 15 сакавіка. Канстытуцыя - Асноўны закон.
 Канстытуцыя засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.
  Найвышэйшай каштоўнасцю грамадства і дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца чалавек. Кожны з нас упэўнены ў тым, што нашае жыццё, свабода, правы надзейна абароненыя дзяржавай. У нашай краіне ўжо традыцыйным у гэты дзень стала ўручэнне выдання "Я- грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
  Уручэнне падарункавага выдання навучэнцам, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, адбылося ў гэты дзень і ў нашай школе. Выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" уяўляе сабой камплект, які складаецца з маляўніча ілюстраванай кнігі і двух СD-дадаткаў, і змяшчае максімальна поўную інфармацыю аб структуры дзяржавы, аб яе асноўным законе - Канстытуцыі і важнейшых галінах грамадскага і культурнага жыцця Беларусі.
  Дырэктар школы Сергіеня В.М. павіншавала юных грамадзян з такой значнай падеяй ў іх жыцці, пажадала быць годнымі гэтага высока звання і ўручыла кнігі навучэнцам.
  Юныя грамадзяне, якія атрымалі падарунак, прызналі, што кніга  "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і выдатны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на астатнія гады вучобы.
  Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар. Дзе б ні быў беларус - на сваёй зямлі ці далёка за мяжой, ён ганарыцца прыналежнасцю да сваёй краіны.