Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.03.2022

Кніга мудрасці і чалавекалюбства

  Важнае месца ў кніжным свеце займае праваслаўная кніга, якая адыгрывае вялікую ролю ў духоўным станаўленні чалавека. 14 сакавіка славянскі све адзначае Дзень славянскай кнігі. Менавіта з гэтай нагоды ў ДУА "Чудзінская СШ" быў праведзены круглы стол "Кніга мудрасці і чалавекалюбства". Удзельнікі круглага стала пазнаёміліся з гісторыяй стварэння праваслаўнай кнігі, кнігадрукаваннем на беларускай зямлі. Асаблівая ўвага была нададзена кнізе мудрасці чалавечай - Бібліі. Вучні апавядалі пра 10 запаведзей, якіх патрэбна прытрымлівацца кожнаму чалавеку. 

  У час круглага стала вучні і педагогі прыйшлі да высновы, што знаёмства з праваслаўнай літаратурай робіць кожнага з нас дабрэйшым, міласэрным, мудрэйшым. Заўважаць тых хто побач, каму патрэбна дапамога, дарыць іншым дабро, спагаду і радасць. Гэта вечныя агульначалавечыя каштоўнасці, якія павінны крочыць побач з намі праз усё жыццё.