Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.03.2022

Шосты школьны дзень

  З мэтай павышэння цікавасці да вывучэння мінулага і сучаснага нашай краіны, выхавання патрыятызму і пачуццю гонару за сваю Радзіму для навучэнцаў 6-9 класаў была праведзена інтэлектуальная гульня «Мая Беларусь». Гульня складалася з пытанняў рознай складанасці, а таксама такіх катэгорый, як «Міфы Беларусі», «Народныя святы», «Гарады», «Птушкі», «Жывёльны свет», «Раслінны свет», «Рэкі і азёры», «Імёны мінулага» і іншыя.
Хваляванне, рызыка, засяроджанне, радасць, задавальненне –усе гэтыя пачуцці і эмоцыі па чарзе адчувалі ўдзельнікі каманд.
На прыканцы мерапрыемства рабяты агучылі і прымацавалі на дошцы словы любві да сваёй Радзімы.

  Пачатак вясны заўсёды азнамяноўваецца з адным з самых светлых і выдатных свят – Днём жанчын, які адзначаецца 8 сакавіка. Усе дзеці з нецярпеннем чакаюць гэтае свята, каб павіншаваць самых дарагіх і родных жанчын на Зямлі. Нязменным падарункам ад малодшых школьнікаў для матуль і бабуль з’яўляецца паштоўка, зробленая сваімі рукамі і падпісаная словамі-віншаваннямі акуратным почыркам.
 Таму, у суботу, 5 сакавіка вучні пачатковых класаў спачатку даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята - Міжнароднага жаночага дня, пазнаёміліся з відамі, формамі віншавальных паштовак як спосабамі зносін паміж людьмі на прыкладзе свята 8 сакавіка, а пасля мелі магчымасць зрабіць віншавальную паштоўку для сваіх матуль, бабуль, сястрычак.