Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.03.2022

Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан

  3 сакавіка ў 9 класе быў праведзены чарговы занятак па вывучэнню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму "Баявая, дыверсійная і агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць партызан". Вучань азнаёміўся з галоўнымі напрамкамі і мэтамі дзейнасці партызанскага руху, а таксама прааналізаваў вынікі і наступствы дыверсійных аперацый падрыўнікоў. Вучань вызначыў мэты "рэйкавай вайны" на аснове ўжо вядомых яму фактах і падзеях Вялікай Айчыннай вайны і зрабіў выснову аб значэнні гэтай аперацыі ў перамозе над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Увага была нададзена і прапагандзе і агітацыі ў выглядзе падпольнаму друку ўлётак, бюлетэняў, зваротаў, газет і часопісаў. Дзевяцікласнік зрабіў выснову, што антыфашысцкая прапаганда і агітацыя на акупаваных тэрыторыях садзейнічала актывізацыі і развіццю партызанскага і падпольнага руху.