Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.03.2022

Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй

  1 сакавіка, у рамках Міжнароднага Дня барацьбы з наркаманіяй, а таксама ў рамках акцыі "Скажы наркотыкам НЕ!" у школе прайшлі мерапрыемствы:

1. Занятак з элементамі трэнінгу “Не! Гэта наш адказ!”;

2. Інтэлектуальная гульня “Стоп наркотык”;

3. Прадэманстраваны кінафільм “У адзіночку не справіцца”;

4. Гутарка-папярэджванне “Асцярожна! Наркаманія. Як распазнаць, папярэдзіць і дапамагчы?”           

  З мэтай развіцця навыкаў упэўненай адмовы ад прапановы ўжывання розных рэчываў прайшоў занятак “Не! Гэта наш адказ!”, на якім абмяркоўвалі сітуацыі, калі падлеткаў прымушаюць курыць, ужываць алкаголь ці наркотыкі і пазнаёміліся з рознымі спосабамі ўпэўненай адмовы. Рабяты адпрацавалі спосабы адмовы ад ПАР.      Інтэлектуальная гульня "Стоп наркотык!" пачалася са слоў Л.М.Талстога: "Цяжка сабе ўявіць тую дабратворную змену, якая адбылася б ва ўсім жыцці людскім, калі б людзі перасталі адурманьваць і атручваць сябе гарэлкай, тытунём і опіумам" для вызначэння тэмы. Гульня дапамагла дзецям усвядоміць згубнасць залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў і іх наступстваў. На працягу мерапрыемства рабяты глядзелі відэаролікі, адказвалі на пытанні.   Падчас гутаркі-папярэджвання “Асцярожна! Наркаманія. Як распазнаць, папярэдзіць і дапамагчы?” бібліятэкар прадаставіла інфармацыю аб тым, як узнікае залежнасць ад наркотыкаў, ад чаго паміраюць людзі, якія пакутуюць ад наркаманіи, як не папасці ў залежнасць, агучыла самыя распаўсюджаныя міфы аб наркотыках, якія актыўна навязваюць маладым людзям праз рэкламу, і перш за ўсё, Інтэрнэт.