Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.02.2022

ШАГ 6. Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту

 24 лютага ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” быў праведзены чарговы занятак школы актыўнага грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту”. Пасяджэнне прайшло ў форме круглага стала.
 Народнае паданне сцвярджае, што родная зямля можа накарміць чалавека сваім хлебам, напаіць вадой са сваіх крыніц, але абараніць сама сябе яна не можа. Гэта святая справа тых, хто есць хлеб роднай зямлі, п'е яе ваду, дыхае яе паветрам і пранікаецца яе прыгажосцю. Таму кожная дзяржава мае ўзброеныя сілы, якія павінны яе абараніць ад унутраных і знешніх ворагаў.
 Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава, у якой захоўваецца мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, будаваць жыццёвыя планы і рэалізоўваць іх, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Але для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць і абараняць, у нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі - эфектыўныя, высока падрыхтаваныя, абсталяваныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы.
 Узброеныя Сілы, праваахоўныя органы, органы дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, іншыя міністэрствы і ведамствы надзейна абараняюць краіну ад унутраных і знешніх пагроз, адстойваюць нацыянальныя інтарэсы, ствараюць неабходныя ўмовы для ўстойлівага развіцця дзяржавы. Пра тое, што ўяўляюць сабой Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь расказаў вучням кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Кабрынец Я.В.
 Ён адзначыў, што нашымі ваеннымі пілотамі першымі на постсавецкай прасторы выканана пасадка розных тыпаў самалётаў на аўтамабільны ўчастак дарогі, у тым ліку ў цёмны час сутак. У Беларусі брыгады СПА, узброеныя найноўшымі зенітнымі ракетнымі комплексамі "Тор-М2", якім у сваім класе па сутнасці няма роўных у свеце. Беларуская армія адпавядае самым сучасным патрабаванням, што прад’яўляюцца да ўзброеных сіл у цяперашніх умовах, і працэс яе ўдасканалення, будаўніцтва і развіцця працягваецца пастаянна.
 У час прагляду дакументальнага фільма “Узброеныя сілы РБ” старшакласнікі змаглі пераканацца ў тым, што беларуская армія мае магутны ваенны патэнцыял, узброена сучасным абсталяваннем і тэхнікай. На пытанні педагога, якія пачуцці выклікаў прагляд фільма, вучні адказалі па-рознаму: гонар за Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, упэўненасць у заўтрашнім дні, а таксама пачуццё трывогі за тое, што такая магутная зброя можа быць выкарыстана супраць чалавека.
 За круглым сталом ішла зацікаўленая размова аб службе у арміі, аб якасцях, якімі павінны валодаць будучыя абаронцы Айчыны: вынослівасць, сіла, настойлівасць, адказнасць за свае ўчынкі. Яўгеній Валер’евіч адказаў на шматлікія пытанні старшакласнікаў, а таксама падзяліўся ўспамінамі пра свае армейскія будні. У канцы сустрэчы былі падведзены вынікі школьных спаборніцтваў “Будучыя абаронцы Айчыны”. Дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны вучань 11 класа Захарчэня Яўгеній, 2 ступені – вучань 11 класа Захарчэня Аляксандр, 3 ступені – вучань 7 класа Ярашэня Раман.
 Удзельнікі круглага стала прыйшлі да высновы: абарона Радзімы – пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна, а прафесія абаронцы Радзімы заўсёды была, ёсць і будзе.