Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.02.2022

Чалавек сярод людзей

  Самае асноўнае адрозненне чалавека ад жывёлы - уменне размаўляць, мець зносіны з іншымі і паводзіць сябе ў грамадстве. Таму 21 лютага ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" ў 6 класе прайшла класная гадзіна "Чалавек сярод людзей" у форме ток-шоу. У выніку мерапрыемства ў вучняў павінна быць сфарміравана станоўчая я-канцэпцыя, пазітыўнае стаўленне да навакольнага свету, а таксама такія якасці як дабрыня, сяброўства, цярпімасць і карэктнасць. На пачатку ўрока дзеці глядзелі сацыяльныя ролікі аб некаторых праблемах грамадства, выказвалі свае думкі наконт убачанага і ўяўлялі, як бы яны паступілі ў дадзеных няпростых сітуацыях. Другая частка класнай гадзіны была прысвечана практыкаванням, звязаным са зносінамі з людзьмі. Шасцікласнікі і проста гутарылі адзін з адным, і спрабавалі размаўляць у складаных сітуацыях, якія бываюць пры зносінах у грамадстве. Усе дзеці зрабілі выснову, што жыць у грамадстве няпроста, але чалавек з'яўляецца чалавекам толькі сярод людзей.