Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.02.2022

ШАГ. Падпольная барацьба

  17 лютага ў 9 класе быў праведзены чарговы занятак па вывучэнню гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна на тэму "Падпольная барацьба". Вучань азнаёміўся з паняццем "падпольная барацьба" як адна з форм супраціўлення нямецка-фашысцкім агрэсарам, а таксама прааналізаваў асноўныя дакументы, на аснове якіх ажыццяўлялася дзейнасць партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Вучань вызначыў напрамкі і мэты дзейнасці падполля і зрабіў выснову аб важнасці існавання ячэек падпольнага руху. Увага была нададзена і падпольнаму друку ўлётак, бюлетэняў, зваротаў, газет і часопісаў. Дзевяцікласнік зрабіў выснову, што антыфашысцкая прапаганда і агітацыя на акупаваных тэрыторыях садзейнічала актывізацыі і развіццю партызанскага і падпольнага руху.