Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.02.2022

Афганістан у лёсе нашых землякоў

  У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсе нашых землякоў” 17 лютага ў 4 класе прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 33-й гадаўшчыне вываду савецкіх войскаў з Афганістана "Памятаем і ганарымся". І зразумела, што Дзень вываду войскаў з Афганістана — гэта, і свята афганцаў-ветэранаў, і дзень памяці і смутку аб усіх загінуўшых воінах-інтэрнацыяналістаў. Дзецям была расказана інфармацыя пра гісторыю дня, 15 лютага 1989 года, што менавіта ў гэты дзень завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Новая памятная дата ўстаноўлена, каб нагадаць аб гэтай падзеі, а таксама ў памяць аб больш за 15 тысяч савецкіх салдат і афіцэраў, якія не вярнуліся з афганскай вайны. Афганская вайна адышла ў гісторыю, але памяць аб воінах, якія загінулі ў баі, павінна быць вечна з намі. Гэта боль і смутак. Навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.