Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

15.02.2022

Афганістан - ты боль маёй душы…

  15 лютага 2022 года спаўняецца 33 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэта і радасны дзень, і дзень смутку. Усё далей у глыб гісторыі сыходзяць агністыя гады тых страшных гадоў, але не згасне ў памяці народнай веліч тых падзей. Выкрасліць гэтыя даты з гісторыі нельга, як немагчыма забыць тых, хто ахвяраваў сваім здароўем і аддаў свае жыцці ў імя Радзімы.

  "Афганістан - ты боль маёй душы…" - пад такой назвай на базе школы прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанага 33-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. Навучэнцы 5-9 класаў на час акунуліся ў тыя трагічныя і гераічныя гады, прасякнуліся суровымі ўмовамі той вайны.