Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.02.2022

Дзень здароўя

  Зіма - перыяд вірусных захворванняў, таму вельмі важна, каб дзеці адказна і беражліва адносіліся да свайго здароўя, а таксама мелі практычныя навыкі здаровага ладу жыцця. З гэтай мэтай 12 лютага у рамках шостага школьнага дня было праведзена мерапрыемства для 2-6 класаў у форме гульнявой праграмы пад назвай "Здароваму - усе здорава!". Школьнікі даведаліся цікавыя факты пра свой арганізм, меры прафілактыкі ў перыяд распаўсюджання вострых рэспіраторных захворванняў, правілы харчавання і асновы рэжыму дня. Атрыманую інфармацыю дзеці замацавалі ўдзелам у разнастайных гульнях і конкурсах, у тым ліку і з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій. Кожны вучань праявіў свае разумовыя і фізічныя здольнасці і атрымаў не толькі задавальненне ад удзелу, але і практычныя навыкі клопату аб сваім здароўі.

  Для вучняў старэйшых класаў у школе прайшоў Дзень здароўя пад назвай "Лютаўская старты". У рамках мерапрыемства была праведзена эстафета з выкарыстаннем зімніх відаў спорту. У выніку перамогу атрымала каманда "Снегавік".