Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

07.02.2022

Шосты школьны дзень

  5 лютага, суботнім днём, для вучняў старэйшых класаў прайшла экалагічная віктарына "Прырода і мы". Мэта: фарміраванне беражлівых і цэласных адносін да прыроды. У ходзе мерапрыемства рабяты не толькі паспаборнічалі ў сваіх ведах аб прыродзе, але і падзяліліся адзiн з адным інфармацыяй аб экалагічных праблемах, якія цяпер існуюць, спрабавалі знайсці шляхі іх прадухілення. Вучні прыйшлі да высновы, што шмат у прыродзе залежыць ад чалавека, а значыць прыняўшы правільнае рашэнне яны могуць дапамагчы ўсяму, што нас акружае.

 Вось прайшлі самыя чароўныя святы. Але хутка наступіць вясна. І ўсе з нецярпеннем чакаюць свята, якое адзначаецца ў першым месяцы вясны. Кожны з нас хоча павіншаваць сваю матулю, бабулю, сястрычку нейкім асаблівым падарункам. Так і вучні пачатковых класаў у рамках шостага дня на занятку “Бісерка” пачалі рабіць для сваіх родных розныя ўпрыгожванні з бісеру.