Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.01.2022

ШАГ. Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны

  27 студзеня ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна на тэму "Гонар за Беларусь. Мір міжканфесійны, мір міжнацыянальны".
  У нашы дні народы ўсё больш узаемазвязаны паміж сабой, аднак гэта не значыць, што паміж імі пануе мір. Ідэя мірнага і гарманічнага суіснавання розных народаў і канфесій ляжыць у аснове Статута ААН і многіх іншых міжнародных дакументаў. Адным з напрамкаў канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца падтрыманне і умацаванне міжканфесійнага міру і згоды ў беларускім грамадстве, развіццё ўзаемадзеяння з гістарычна традыцыйнымі канфесіямі, у першую чаргу з Беларускай праваслаўнай царквой.
  На занятку вучні 8-11 классаў даведаліся, якія канфесіі з'яўляюцца гістарычна традыцыйнымі для Беларусі, абмеркавалі іх ролю ў нашай гісторыі, а таксама паспрабавалі вызначыць, што прадпрымае кіраўніцтва краіны для падтрымання міжканфесійнай стабільнасці.
  На прыкладзе нашай вёскі Чудзін можна ўбачыць, як саіснуюць дзве розныя канфесіі: праваслаўныя і пратэстанты. Ужо многа гадоў яны падтрымліваюць мір і дабрабыт у вёсцы.
‌  У 2006 годзе ў Мінску пачалося будаўніцтва Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Гэта унікальны ўзор адносін да памяці Айчыны. Дзеці выказалі свае думкі аб ключавой ідэі канцэпцыі гэтага Храма-помніка, аб яго унікальнасць. Таксама вучні абмеркавалі паняцце "гістарычная памяць", так як 2022 год абвешчаны ў Беларусі Годам гістарычнай памяці. Усе прыйшлі да высновы, што мы не павінны забываць нашу гісторыю і тое, як беларусы дабіваліся незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці.