Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.01.2022

Тыдзень бяспекі ў сетцы Інтэрнэт

  З 17 па 21 студзеня ва ўстанове прайшлі мерапрыемствы ў рамках тыдня бяспекі ў сетцы Інтэрнэт. Галоўнай мэтай правядзення тыдня бяспечнага інтэрнэту стала фарміраванне бяспечнага анлайн-асяроддзя для дзяцей і дарослых, павышэнне ўзроўню дасведчанасці дзяцей аб найбольш актуальных інтэрнэт-пагрозах і стварэння культуры адказнага, этычнага і бяспечнага выкарыстання "новых тэхналогій". У рамках тыдня праведзены шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных бяспецы ў Інтэрнэце для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: анкетаванне, гутаркі "Мая бяспечная Сетка", класныя гадзіны“Як абараніцца ад усяго, што жыве ў Інтэрнэце і можа ўяўляць небяспеку”, “Бяспека ў сетцы Інтэрнэт”, “Бяспечны і небяспечны Інтэрнэт”, гульня-падарожжа “Вясёлы інтэрнэт”, знаёмства з памяткамі “Правілы карастання бяспечным інтэрнэтам”.