Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.01.2022

Бяспека ў сетцы Інтэрнэт

  17 студзеня ў 5 класе прайшла класная гадзіна на тэму "Бяспека ў сетцы Інтэрнэт". Дзеці павінны былі даведацца аб небяспеках, якія чакаюць іх у сусветнай павуціне: вірусы, кібербулінг, махлярства, крадзеж асабістых звестак і інш. Вучні праглядзелі невялікае відэа аб правілах паводзін у інтэрнэце і асноўных цяжкасцях карыстання ім, а таксама выпрацавалі стратэгію дзеянняў пры узнікненні некаторых пагроз. Кожны з рабят зразумеў, што для таго, каб бяспечна карыстацца Інтэрнэтам, трэба прытрымлівацца пэўных правіл, і тады ўсё будзе толькі на карысць.