Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.01.2022

Дзень здароўя. Бацькоўская субота

  У рамках Сусветнага дня снегу ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” прайшла спартыўная гульнявая праграма “Снежныя баталіі”. Дзве каманды спаборнічалі ў конкурсах “Кідкі снежак”, “Кінь далей”, “Хуткія і трапныя”, “Узяцце крэпасці”. На жаль, свята прайшло без сапраўднага снегу.

 У рамках бацькоўскага ўніверсітэта з бацькамі вучняў 2 класа праводзілася кансультацыя на тэму "Сямейныя традыцыі, каштоўнасці ў выхаванні дзяцей".
  У ходзе занятка бацькі прыйшлі да высновы, што роля сямейных традыцый у жыцці дзіцяці вельмі важная і дазваляе:
- ганарыцца дзецям сваёй сям' ёй;
- даваць магчымасць праявы станоўчых эмоцый;
- забяспечваць устойлівасць адносін;
- захоўваць і ўмацоўваць сувязь паміж пакаленнямі.
  Чым больш шчаслівымі будуць традыцыі ў бацькоўскай сям' і, тым больш радасці і эмацыйнага дабрабыту будзе ў дзяцей.