Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.01.2022

Аб правах гуляючы

 Пытанні, звязаныя з прафілактыкай правапарушэнняў дзяцей, былі актуальнымі  заўсёды і хвалююць  сёння не толькі педагогаў, але і ўсю грамадскасць. У апошнія гады мы назіраем значны рост падлеткавых правапарушэнняў, таму важнасць работы па іх прафілактыцы на сённяшні дзень стала ўжо відавочнай.

 Актыўная прафілактычная прапаганда ў нашай установе праводзіцца рэгулярна і мэтанакіравана. Так, мерапрыемства “Аб правах гуляючы”, праведзенае 14 студзеня 2022 года ў рамках адзінага дня прафілактыкі правапарушэння, было накіраванана фарміраванне ўстойлівых правільных меркаванняў у навучэнцаў, выхаванне адказнасці дзяцей за правапарушэнні. Ход падарожжа ілюстраваўся спасылкамі на канкрэтныя факты з жыцця, прыклады з мастацкай і навукова-папулярнай літаратуры, мастацкіх фільмаў, са сродкаў масавай інфармацыі з мэтай папярэджання правапарушэнняў і злачынстваў.