Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.12.2021

Здароўе не купіш - яго розум дорыць

  У рамках акцыі “Карысныя канікулы” прайшоў турнір “Здаровы лад жыцця” пад дэвізам "Здароўе не купіш - яго розум дорыць”. Рабяты гаварылі аб неабходнасці вучыцца быць здаровымі, бо паняцце "Здаровы лад жыцця" вельмі шырокае: гэта і рацыянальнае сілкаванне, пераадоленне шкодных звычак, захаванне асабістай гігіены, павышэнне ахоўных сіл арганізма, высокая рухальная актыўнасць, арганізацыя побыту, спрыяльны псіхалагічны клімат.
  Падчас мерапрыемства рабятам былі прапанаваны разнастайныя заданні, у ходзе якіх вучні яшчэ раз адзначылі, што здароўе - гэта самае каштоўнае, што ёсць у чалавека.